Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсе паказалі фільм пра тое, што аварыя ў Чарнобылі была сплянаваная


«Рускі дзяцел» — пераможца кінафэстывалю «Сандэнс»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:48 0:00
Наўпроставы лінк

«Рускі дзяцел» — пераможца кінафэстывалю «Сандэнс»

Паводле стваральнікаў дакумэнтальнага фільму «Рускі дзяцел», вінаватымі ў выбуху маглі быць савецкія чыноўнікі.

У фільме «Рускі дзяцел» галоўны герой — скандальны ўкраінскі мастак Фёдар Александровіч — праводзіць альтэрнатыўнае расьсьледаваньне прычынаў катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Ён зьвязвае выбух з гэтак званай «Дугой» — радыёлякацыйнай станцыяй на аб’екце «Чарнобыль». Фармальна «Дуга» была пабудаваная для сыстэмы раньняга выяўленьня запуску міжкантынэнтальных балістычных ракет.

Рэжысэр фільму Чад Гарсія кажа, што адзіны дакладны факт у гэтым фільме — зьмены, якія адбываюцца з галоўным героем, калі ён знаходзіць усё больш пацьверджаньняў сваёй тэорыі.

Усяго ў СССР вядомыя мінімум тры такія аб’екты — усе яны былі строга засакрэчаныя. Аднак у фільме знайшліся фрагмэнты архіўных амэрыканскіх навінаў, якія паведамляюць пра дзіўны сыгнал з СССР, які дасягаў ЗША і які назвалі «Рускім дзятлам».

Фёдар Александровіч лічыць, што на лякатар «Дуга» было выдаткавана прыкладна ўдвая больш сродкаў, чым на саму атамную электрастанцыю. Але сапраўднае прызначэньне гэтага аб’екта засталося незразумелым. Нягледзячы на выдаткаваныя сродкі, карысьці ад «Дугі» не было ніякай. Паводле мастака, выбух на ЧАЭС меўся адцягнуць увагу ад правальнага праекту. Галоўным вінаватым у аварыі ён называе Васіля Шамшына — міністра сувязі СССР з 1980 па 1989 гады. Менавіта ён, паводле тэорыі Александровіча, і зьдзейсьніў тэлефанаваньне, пасьля якога адбылася катастрофа на атамнай электрастанцыі.

Кіеўскі мастак правёў шэраг інтэрвію з былымі працаўнікамі Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі — частка зь іх была запісаная на схаваную відэакамэру. Хоць высновы Александровіча наконт прычынаў выбуху ў Чарнобылі не пацьвярджаюцца фактамі, адзін зь ягоных суразмоўцаў прызнае: «Хто заўгодна з ЧАЭС мог арганізаваць аварыю дзясяткамі розных спосабаў».

Рэжысэр фільму Чад Грацыя распавёў, што спачатку быў зьдзіўлены тэорыяй мастака Александровіча:

«Я спытаў: як такое магчыма, што дзеля рэпутацыі аднаго савецкага бюракрата могуць загінуць столькі чалавек? Фёдар адказаў мне, што ў СССР ніколі не шанавалі чалавечага жыцьця».

Паказ фільму прайшоў у межах Адэскага міжнароднага кінафэстывалю.

Дакумэнтальны фільм «Рускі дзяцел» сумеснай вытворчасьці Вялікабрытаніі, Украіны і ЗША ўжо перамог на прэстыжным кінафэстывалі ў ЗША «Сандэнс» у катэгорыі «Найлепшы замежны дакумэнтальны фільм».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG