Лінкі ўнівэрсальнага доступу

600 трактароў у цэнтры горада. І гэта ня Менск. У Хэльсынкі бастуюць фэрмэры


Прафэсыйны саюз фэрмэраў заяўляе, што расейскія санкцыі й нізкія кошты на прадукцыю прывялі да катастрафічных наступстваў у галіне.

Фэрмэры з усёй Фінляндыі сабраліся ў цэнтры Хэльсынкі, каб прыцягнуць увагу да праблемаў у сельскай гаспадарцы, перадае Yle.fi.

Больш за тры тысячы фэрмэраў выйшлі ў пятніцу на Сэнацкую плошчу ў цэнтры Хэльсынкі, патрабуючы дзяржаўных датацый для сельскай гаспадаркі. Каля 600 фэрмэраў прыехалі ў сталіцу Фінляндыі на трактарах.

Інстытут прыродных рэсурсаў Фінляндыі падлічыў, што летась даходы фінскіх фэрмэраў у сярэднім скараціліся на 40 адсоткаў у параўнаньні з папярэднім годам. Гэта мінус 10 000 эўра для кожнай фэрмы. Асаблівы ўразьлівым стала зьніжэньне малочнай прамысловасьці, што запаволіла разьвіцьцё ўсяго сельскагаспадарчага сэктару.

Па інфармацыі прафсаюзу, у той час, як прадукцыя фінскіх фэрмэраў патрапіла пад расейскае эмбарга, Эўразьвяз затрымліваў перавод субсыдыяў. Гэта стала «апошняй кропляй», чаму фэрмэры й выйшлі на вуліцы.

Акцыі пратэсту прайшлі ў пятніцу ў гарадах па ўсёй Фінляндыі. Больш за 3000 чалавек сабраліся на Сэнацкай плошчы — у цэнтры Хэльсынкі. Многія фэрмэры прыехалі на трактарах. Паліцыя чакала, што на дэманстрацыю прыедзе з паўтысячы трактароў, а таму адмыслова зарэзэрвавала месца для іхняй паркоўкі на галоўнай плошчы Хэльсынкі. Трактарыстаў, аднак, аказалася нават больш: больш за 600 чалавек прыехалі са сваіх фэрмаў на трактарах.

«Яны маюць грамадзянскае права на дэманстрацыі, і паліцыя будзе спрабаваць забясьпечыць рух транспартных патокаў як найлепей», — адзначыў Пэка Хюк, галоўны інспэктар Хэльсынкскай паліцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG