Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкая Tagesspiegel атрымала ліст з пагрозамі пасьля выбуху ў Дортмундзе


Паліцыя ахоўвае стадыён пасьля выбуху ў Дортмундзе. Ілюстрацыйнае фота

Органы бясьпекі Нямеччыны вывучаюць ліст з пагрозамі, што паступілі ў рэдакцыю бэрлінскага выданьня Tagesspiegel.

Як паведамляе газэта, у лісьце напісана, што 22 красавіка «зноў пральецца кроў». Адзначаецца, што спэцслужбы ставяцца да гэтай пагрозы ўсурʼёз, бо пасьля выбуху ў Дортмундзе небясьпека яшчэ захоўваецца.

«Мы павінны ўсё ўспрымаць усурʼёз, бо ў нас няма сьледу да Дортмундзкага злачынцу», — паведамілі ў спэцслужбе.

У аўторак менш чым за гадзіну да першай чвэрцьфінальнай гульні Лігі чэмпіёнаў паміж «Барусіяй» і «Манака» побач з аўтобусам, у якім каманда з Дортмунда ехала на матч, прагрымелі тры выбухі, пацярпеў футбаліст «Барусіі» Марк Бартру.

Паведамлялася, што на месцы выбуху быў знойдзены ліст, які, па словах кіраўніка МУС фэдэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія Ральфа Егера, сьведчыць, што злачынства маглі зьдзейсьніць правыя экстрэмісты, левыя экстрэмісты або ісламісты.

XS
SM
MD
LG