Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбухі каля аўтобусу «Borussia» у Дортмундзе: адзін пацярпелы, матч Лігі чэмпіёнаў перанесьлі

абноўлена

Побач з аўтобусам нямецкага футбольнага клюбу «Барусія» адбылося некалькі выбухаў, пацярпеў адзін чалавек — абаронца дортмундзкай каманды гішпанец Марк Бартру.

Як паведамляе паліцыя Дортмунду, усяго было тры выбухі.

Аўтобус у выніку выбуху быў пашкоджаны ў двух месцах, гаворыцца ў паведамленьні клюбу «Borussia». Пацярпелы гулец шпіталізаваны.

Усе астатнія гульцы ў бясьпецы на стадыёне, дзе павінен быў адбыцца матч, і ў навакольлі ўсе бясьпечна, заявіла каманда ў твітэры.

Сам матч, чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў супраць каманды Манака, які павінен быў адбыцца ў Дортмундзе, перанесьлі на сераду, паведамілі ў клюбе.

Ля аўтобусу каманды ў выніку выбухаў выбітыя вокны. Прычына выбухаў яшчэ не вядомая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG