Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўла і Вольгі Севярынцаў нарадзіўся сын «да 100-годзьдзя БНР»


Павал Севярынец і Вольга Севярынец.

Вольга Севярынец, жонка сустаршыні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, нарадзіла а 5:50 раніцы 23 сакавіка.

Як піша бацька Паўла Канстанцін Севярынец, рост і вага дзіцяці нармальныя, сына вырашылі назваць Францішак. Бацьку Вольгі завуць Франц.

Павал Севярынец расказаў, што прысутнічаў на родах, Вольга нарадзіла хутка, «моўчкі, нават ані разу ня крыкнула».

Другі сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі пажадаў божых дабраслаўленьняў Францішку. Адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі павіншаваў Севярынцаў, дадаўшы: «Плюс адзін змагар».

Павал і Вольга (дзявочае прозьвішча — Шылак) пажаніліся ў пачатку 2014 году — праз тры месяцы пасьля вызваленьня Паўла з турмы, дзе ён знаходзіўся ў справе аб нібыта арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Павал праваслаўны, а Вольга з каталіцкай сям’і. Маладыя вырашылі вянчацца ў касьцёле таму, што службы там вядуцца па-беларуску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG