Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Свабода.бел — новы адрас Радыё Свабода


Цяпер трапіць на сайт Радыё Свабода можна і праз кірылічны адрас.

Акрамя звыклага лацінкавага адрасу svaboda.org, а таксама svaboda.by, на сайт Радыё Свабода можна трапіць і праз кірылічны адрас — на беларускай мове напісаць у адрасным радку «свабода.бел». Любы сучасны браўзэр зразумее такі надпіс і пакажа сайт Радыё Свабода.

Радыё Свабода працуе на шматлікіх мовах, сярод якіх расейская, украінская, татарская, казаская, ангельская ды іншыя, — і мае сайты на шмат якіх адрасах. Пабачыць сьпіс адрасоў Свабоды ў розных краінах можна, націснуўшы на спасылку «Сайты службаў RFE/RL» уверсе старонкі.

Колькасьць сайтаў на дамэне непрадказальная, але гэта не галоўнае

Сайты ў кірылічнай дамэннай зоне .БЕЛ пачалі зьяўляцца з сакавіка 2015 году, калі стартавала іх прыярытэтная рэгістрацыя для ўладальнікаў таварных знакаў і юрыдычных найменьняў. У чэрвені пачаліся дабрачынныя аўкцыёны, на якіх прадавалі «прыгожыя» імёны. Выручаныя некалькі соцень тысяч даляраў былі накіраваныя на падтрымку дзяцей-сіротаў і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Адкрытая рэгістрацыя кірылічных дамэнных імёнаў на дамэне .БЕЛ стартавала 1 кастрычніка, яна адбываецца на тых жа ўмовах, што і рэгістрацыя лацінкавых імёнаў на дамэне .BY, цана на год тая ж — 150 тысяч беларускіх рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG