Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзяць аўтараў расейскага сайту Regnum. Дзень трэці


Суд над аўтарамі расейскага сайту Regnum. На лаве падсудных грамадзяне Беларусі Юры Паўлавец, Дзьмітры Алімкін і Сяргей Шыптэнка

Коратка

18 сьнежня ў Менскім гарадзкім судзе пачаўся працэс па справе аўтараў пракрамлёўскага інтэрнэт-рэсурсу Regnum, якіх вінавацяць у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці. Гэта грамадзяне Беларусі Юры Паўлавец, Дзьмітры Алімкін і Сяргей Шыптэнка. Паўлаўцу і Шыптэнку таксама выстаўленае абвінавачаньне ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці. Абвінавачаным пагражае да 12 гадоў зьняволеньня. Пры гэтым год яны ўжо адбылі ў сьледчым ізалятары КДБ.

За што судзяць аўтараў Regnum. Цытаты з артыкулаў

Што вядома пра фігурантаў справы Regnum

«Рэгнумаўцы» ў судзе: «Дыктатура перасьледуе нас па палітычных меркаваньнях»

Ці трэба саджаць за нелюбоў да Беларусі. 5 тэзаў Карбалевіча і Цыганкова

19:24 20.12.2017
16:07 20.12.2017

Працэс працягнецца а 10-й гадзіне 21 сьнежня. Будуць апытаныя сьведкі.

15:49 20.12.2017

Не прызнаў, што напісаў і даслаў у «Рэгнум» артыкул «Жорсткія наступствы мяккай беларусізацыі»

Судзьдзя: «А хто яго напісаў?».

Шыптэнка: «Ня ведаю. Магчыма, нейкая кампіляцыя».

Судзьдзя: «А як ён тады зьявіўся ў вашым кампутары?»

Шыптэнка: «Ня ведаю».

Артыкул падпісаны псэўданімам Артур Грыгор'еў. Шыптэнка кажа, што ня помніць, каб гэтак падпісваўся пад сваім артыкулам.

Быў акрэдытаваным журналістам «Рэгнума»

Шыптэнка прызнаў, што меў акрэдытацыю «Рэгнума», але ня змог згадаць, калі гэта было і як доўга: «Меркаваў, што акрэдытацыя аўтаматычна працягваецца». Паводле судзьдзі, гэта было ў 2012 годзе.

15:38 20.12.2017

Абурыўся экспэртызай

Паводле Шыптэнкі, экспэрты Гатальская, Андрэева і Кердун сваім заключэньнем зганьбілі Камітэт экспэртыз, бо іх экспэртыза «непрафэсійная і тэндэнцыйная».

70 даляраў каштаваў нумар часопісу «Новая эканоміка»

Судзьдзя Ігар Любавіцкі спытаўся пра фінансаваньне часопіса «Новая эканоміка».

Паводле Шыптэнкі выпускалася каля двух нумароў часопіса ў год. Выпуск аднаго нумара каштаваў каля 70 даляраў, гэтыя грошы зьбіраліся сярод чытачоў і сябраў рэдкалегіі.

Адмаўляе, што атрымліваў ганарары ад «Рэгнум»

Шыптэнка адмаўляе, што атрымліваў аўтарскія ганарары за свае тэксты ў «Рэгнуме» і за рэдагаваньне іншых артыкулаў. Прызнаў, што атрымліваў грошы, калі яму вярталі даўгі, ды «яшчэ нешта». «Што нешта?» — спытаўся судзьдзя. Пэўнага адказу не было.

Зарэгістраваны як прадпрымальнік

Шыптэнка як індывідуальны прадпрымальнік займаўся маркетынгавымі дасьледаваньнямі на замову. Але ўжо паўтара году гэтым не займаецца і хацеў закрыць ІП.

Загрузіць яшчэ

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG