Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэя Гаўраша, якога ў навагоднюю ноч параніў міліцыянт, судзяць за «супраціў»


Падсудны Андрэй Гаўраш

Коратка

27 ліпеня на працэсе ў Маскоўскім судзе супраць менчука Андрэя Гаўраша, якога абвінавачваюць у супраціве міліцыі, быў дапытаны пацярпелы — сяржант міліцыі Руслан Салаўёў — і некалькі сьведак. У тым ліку муж і жонка Тулюпы, якія выклікалі міліцыю ў навагоднюю ноч праз тое, што ў суседняй кватэры Андрэя Гаўраша было занадта шумна. Падчас канфлікту зь міліцыянтам Андрэй Гаўраш атрымаў два агнястрэльныя раненьні. Вінаватым сябе Гаўраш не прызнаў.

Руслан Салаўёў заявіў, што Гаўраш першым напаў на яго і некалькі разоў ударыў, пасьля чаго ён мусіў бараніцца ды ўжыў зброю.

Таксама сёньня была дапытаная жонка абвінавачанага Анастасія Гаўраш. Сам Андрэй Гаўраш яшчэ не даваў паказаньняў, бо суд вырашыў спачатку дапытаць пацярпелага і сьведак.

Працэс адновіцца 28 ліпеня а 10-й гадзіне.

«Блытаецца так, нібыта ў яго стралялі, а ня ён». Бацька не паверыў ніводнаму слову міліцыянта, які параніў ягонага сына

16:16 27.7.2017

Сусед: Канфліктаў не было, усё зьмяніў Новы год

Наступны сьведка — Мікіта Тулюпа, муж Вікторыі Тулюпы.

«Пад раніцу некалькі разоў прачыналіся да шуму зьнізу. Я ня вытрымаў і пайшоў дамаўляцца. Малады чалавек мяне выслухаў, музыку сьцішылі, але потым зноў стала ўсё гучней і мы выклікалі міліцыю», — паведаміў ён.

Далейшыя паказаньні сьведкі адпавядаюць таму, што казала яго жонка. Пацьвердзіў ён і тое, што раней з жыльцамі 73-й кватэры канфліктаў у іх не здаралася.

16:10 27.7.2017

Сьведка пра права выклікаць міліцыю

Вікторыя Тулюпа пасьля некалькіх удакладненьняў адвакаткі прызнала, што ў той кватэры ўсё ж ня лаяліся, але было шумна.

З мужам у 77-й кватэры яны з жылі ад 2014 году, раней ніколі гэтыя суседзі ім не заміналі.

«Я мела права выклікаць міліцыю, калі шумяць. Нават калі нехта хоча адзначаць сьвята, трэба паважаць іншых», — сказала сьведка.

На пытаньне пра паважную прычыну ў дні Новага году сьведка адказала, што мела права выклікаць міліцыю — маўляў, яе тата працаваў у органах міліцыі.

Яшчэ сказала, што калі суседзі рабілі рамонт і былі часовыя нязручнасьці, яна гэта ўлічвала, ня скардзілася.

15:58 27.7.2017

Пасьля інцыдэнту суседзі зьехалі

Сьведка некалькі разоў цягам допыту спасылалася на тое, што ўжо ня памятае падзеяў таго дня. Тады адвакатка запрасіла зачытаць яе паказаньні на сьледзтве.

Паводле першапачатковых заяваў, муж сьведкі хадзіў недзе а 6-й раніцы ў ніжнюю кватэру наконт шуму.

Мужу адкрыў хлопец, не грубіў і сапраўды гук музыкі сьцішыўся. Але потым зноў стала шумна: крыкі, воклічы, сьпявалі песьні гурту «Руки вверх» ды іншыя.

Вось тады яны і вырашылі выклікаць міліцыю.

Пасьля інцыдэнту, паводле пратаколу таго допыту, сьведка чула два хлапкі на лесьвіцы. Таксама яна чула крыкі маладой жанчыны Насты: «Дайце мне таго чалавека, я яго заб’ю!» (відавочна, рэакцыя на тое, што нехта выклікаў міліцыю).

Дарэчы, цяпер сьведка з мужам у той кватэры ўжо не жывуць, зьехалі.

15:42 27.7.2017

Сьведка: Шумелі доўга, ад 4 гадзінаў раніцы


Скончыўся допыт пацярпелага Руслана Салаўёва.

Перад гэтым адвакатка Юлія Станкевіч папрасіла суд запатрабаваць пратакол допыту міліцыянта ў межах адміністрацыйнай справы супраць Андрэя Гаўраша, якая таксама заводзілася. Просьба была задаволена.

Суд вырашыў пакуль не дапытваць Гаўраша, а сканцэнтравцца на сьведках, якіх выклікалі на сёньня.

Сьведка Вікторыя Тулюпа пражывала ў кватэры № 77 дому на вуліцы Любімава. Гэта яна выклікала міліцыянтаў з нагоды шуму:

«Шум быў доўга, ад 4 гадзінаў раніцы. Мы чакалі. Музыка выключылася, але працягвалі крычаць, лаяліся, сьмяяліся. А 6-й мы з мужам вырашылі выклікаць міліцыю — было адчуваньне, што гэта ніколі не закончыцца. Прыйшоў міліцыянт, спытаў, што здарылася. Мы патлумачылі. Ён пайшоў высьвятляць на першы паверх, вярнуўся, сказаў, што яму не адкрылі. Тады запрасілі яго да сябе ў кватэру, ён паслухаў, што сапраўды шум ёсьць. І сыйшоў. Потым пачаўся ў пад’ездзе шум, два хлапкі, крыкі „Забілі!“. На лесьвіцы пахла порахам».

Загрузіць яшчэ

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG