Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанія анансавала скасаваньне аўтаноміі Каталёніі


Сьцяг прыхільнікаў незалежнасьці Каталёніі, ілюстрацыйнае фота

Урад Гішпаніі абвясьціў аб паседжаньні 21 кастрычніка, на якім будзе вырашаць пытаньне аб скасаваньні аўтаноміі Каталёніі, перадае El País.

Мадрыд не прызнае вынікаў рэфэрэндуму аб незалежнасьці Каталёніі, затрымаў двух каталёнскіх незалежніцкіх актывістаў, зьвязаных з рэфэрэндумам. Паседжаньне ўраду Гішпаніі анансавалі пасьля заканчэньня тэрміну, які Мадрыд даў Каталёніі для адназначнага адказу на пытаньне, абвешчаная незалежнасьць рэгіёну ці не.

Кіраўнік Каталёніі Карлас Пудждэмон у адказ заявіў, што калі артыкул будзе задзейнічаны, то рэгіён адназначна абвесьціць аб незалежнасьці.

1 кастрычніка ў Каталёніі адбыўся рэфэрэндум, на якім, як абвясьцілі ўлады рэгіёну, большасьць прагаласавала за незалежнасьць. Пасьля гэтага кіраўнік ураду Каталёніі Карлэс Пудждэмон абвясьціў, што Каталёнія атрымала права на незалежнасьць, але адклаў яе афіцыйнае абвяшчэньне. Мадрыду ён не адказаў, што гэта значыць, але прапанаваў пачаць дыялёг.

Мадрыд зьбіраецца скарыстацца 155-м артыкулам Канстытуцыі Гішпаніі, каб «аднавіць канстытуцыйны парадак».

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

XS
SM
MD
LG