Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанскія ўлады затрымалі двух каталёнскіх незалежніцкіх актывістаў


Жордзі Кушарт i Жордзі Санчэс перад судовым паседжаньнем 16.10.2017
Жордзі Кушарт i Жордзі Санчэс перад судовым паседжаньнем 16.10.2017

Жордзі Санчэс і Жордзі Кушарт, якія ўзначальваюць уплывовыя незалежніцкія арганізацыі, затрыманыя паводле абвінавачаньня ў закліках да бунту.

Абодва яны былі вядучымі фігурамі падчас каталёнскага рэфэрэндуму аб незалежнасьці 1 кастрычніка, які Мадрыд прызнаў незаконным.

Іх затрыманьне ўжо выклікала масавыя пратэсты, якія працягваюцца па ўсёй Каталёніі ў аўторак.

Жордзі Санчэс, кіраўнік пранезалежніцкай Каталёнскай нацыянальнай асамблеі, і Жордзі Кушарт, лідэр арганізацыі Omnium Cultural, паўсталі перад судом у Мадрыдзе ў панядзелак.

Сьледзтва вывучае іх ролю ў пратэстах 20 верасьня, калі натоўп заблякаваў байцоў Цывільнай гвардыі ў іх будынку ў Барсэлёне.

Пасьля рэфэрэндуму каталёнскі лідэр Карлэс Пудждэмон падпісаў абвяшчэньне незалежнасьці, але адклаў яго дзеяньне, каб пакінуць магчымасьць для перамоваў.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG