Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Патрыятычны фэстываль «Зважай! Крокам руш!»


Яўген Шатохін. «Пінск. На вуліцы Лістоўскага», 2011

Падзеі 25 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Патрыятычны фэстываль «Зважай! Крокам руш!»

У фэстывалі возьмуць удзел шэсьць гуртоў мэтал-стылю з розных рэгіёнаў Беларусі: полацкі «Raven Throne», менскі «Znich», віцебскі «Vapor Hiemis», драгічынскі «Omut», гомельскі «Vietah», а таксама аршанскі «Шляхціч».

Менск, клюб Re:Public (вул. Прытыцкага, 62).
Пачатак у 17:30.
Квіткі каштуюць ад 15 рублёў.

Імпрэза «Песьні матулі Гускі» на сядзібе ТБМ

Таварыства беларускай мовы запрашае дзяцей і іх бацькоў пасьпяваць увечары ангельскія дзіцячыя песенькі.

Менск, сядзіба ТБМ (вул. Румянцава, 13).
Пачатак а 16-й гадзіне.
Уваход вольны.

Дата дня

Яўген Шатохін, верасень 2011
Яўген Шатохін, верасень 2011

70 гадоў з дня нараджэньня беларускага мастака і грамадзкага дзеяча Яўгена Шатохіна. Шатохін удзельнічаў у праўленьні Беларускага саюзу мастакоў і ўваходзіў у мастацкую суполку «Пагоня».

Таксама ў гэты дзень

1918 — створанае Менскае беларускае прадстаўніцтва — палітычнае аб’яднаньне беларускіх партыяў і групаў лібэральнай і правацэнтрысцкай арыентацыі ў 1918 — пачатку 1919 году.

1921 — савецкія войскі занялі Тбілісі. У Грузіі гэты дзень лічаць Днём савецкай акупацыі.

1932 — Адольф Гітлер атрымаў нямецкае грамадзянства.

1956 — на закрытым пасяджэньні XX зьезду КПСС Мікіта Хрушчоў выступіў з дакладам пра культ асобы Ёсіфа Сталіна. Гэты даклад паклаў пачатак працэсу дэсталінізацыі ў СССР.

У гэты дзень нарадзіліся

1871 — Леся Ўкраінка, украінская паэтка і пісьменьніца.

1879 — Гасан Канапацкі, беларускі вайсковец, дзяяч нацыянальна-вызвольнага руху.

1906 — Павал Каруза, беларускі фальклярыст, кампазытар, грамадзка-палітычны дзяяч.

1909 — Сяргей Дарожны, беларускі паэт, грамадзкі і культурны дзяяч.

1943 — Джордж Гарысан, ангельскі музыка, удзельнік гурту The Beatles.

1957 — беларускі паэт Алесь Пісьмянкоў.

У памяці

1959 — памёр Клаўдзі Дуж-Душэўскі, беларускі архітэктар і палітычны дзяяч. Распрацаваў эскіз сьцяга БНР.

1960 — памерла Ўладзіслава Луцэвіч, жонка Янкі Купалы і стваральніца яго музэю.

XS
SM
MD
LG