Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 70 гадоў таму «Голас Амэрыкі» пачаў вяшчаньне на расейскай мове


Падзеі 17 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша. Канцэрт гурту Shuma

Этна-электронны гурт Shuma прадставіць менскай публіцы новы альбом «Сонца».

Менск, прастора «Корпус 8» (пр. Машэрава 9/8).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Квіткі каштуюць 15–20 рублёў.

Дата дня

17 лютага 1947 году радыёстанцыя «Голас Амэрыкі» пачала вяшчаньне на рускай мове. Радыё ўпершыню выйшла ў эфір на кароткіх хвалях у 1942 годзе.

Сёньня «Голас Амэрыкі» вяшчае на сарака пяці мовах сьвету.

Таксама ў гэты дзень

1944 — падчас Другой усясьветнай вайны быў утвораны Першы беларускі фронт пад камандаваньнем Канстанціна Ракасоўскага.

1987 — быў заснаваны Нацыянальны аркестар сымфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

2008 — Косава абвясьціла незалежнасьць ад Сэрбіі.

2011 — быў вынесены першы прысуд па справе Плошчы-2010. Фрунзенскі суд Менску асудзіў Васіля Парфянкова на 4 гады калёніі строгага рэжыму.

У гэты дзень нарадзіліся

1806 — Канстанцін Тышкевіч, беларускі археоляг, гісторык і этнограф, адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалёгіі.

1837 — Канстанцін Ельскі, беларускі прыродазнаўца і падарожнік. Ягоным імем названы адзін зь відаў ляўра, некалькі відаў жывёлаў і птушак.

1910 — Хведар Ільляшэвіч, беларускі паэт, журналіст, гісторык.

1928 — Уладзімер Дамашэвіч, беларускі пісьменьнік.

1968 — Алесь Белы, беларускі гісторык.

У памяці

1856 — памёр Гайнрых Гайнэ, нямецкі паэт.

1865 — памёр Аляксандар Вашкоўскі, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў, апошні начальнік Варшавы ў часы паўстаньня.

1926 — памёр Ян Цепляк, дзяяч каталіцкай царквы.

1935 — памёр Вінцас Міцкявічус-Капсукас, дзяяч міжнароднага камуністычнага руху, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Камуністычнай партыі Літвы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG