Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканцы запрашаюць беларусаў: «Чытай. Вывучай. Стварай. Укараняй»

абноўлена

Скот Роланд (Scott Rauland)
Скот Роланд (Scott Rauland)

Амбасада Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі бярэ ўдзел у Менскіх міжнародных кніжных кірмашах ужо 19-ты раз запар.

Экспазыцыю амбасады адкрыў кіраўнік дыпляматычнай місіі ЗША ў Беларусі Скот Роланд, які павітаўся па-беларуску:

«У розныя гады Амбасада ЗША дэманстравала навюткія кніжныя выданьні, сучасныя інфармацыйныя тэхналёгіі, праводзіла віктарыны і сустрэчы з запрошанымі з ЗША выкладчыкамі, гасьцямі.

Гэтым разам наша агульная тэма — „Чытай. Вывучай. Стварай. Укараняй“. Як вы бачыце, у нас прадстаўленыя ня толькі кніжныя выданьні, але і разьвіваючыя гульні, наборы для тэхнічнай творчасьці. Я спадзяюся, што ўсё гэта дапаможа наведнікам нашага стэнда адчуць сябе наватарамі і стваральнікамі. Я запрашаю гасьцей удзельнічаць у інтэрактыўных прэзэнтацыях, конкурсах па зборцы Lego, творчых лябараторыях электроннага тэкстылю і 3D-праектаваньня. Прыходзьце на сустрэчы з амэрыканскімі выкладчыкамі і супрацоўнікамі нашай амбасады, удзельнічайце ў віктарынах і каманднай гульні па тэме вынаходніцтва, навукі і інавацыяў ЗША. Абмяркоўвайце кнігу пра заснавальніка Apple Стыва Джобса».

Скот Роланд абвясьціў і пра пачатак конкурсу сэлфі на фоне стэнда амэрыканскай амбасады на выставе. Пераможцу вызначаць падпісчыкі старонак амбасады ў сацыяльных сетках. Пераможца атрымае прыз — iPad mini.

«Доступ да інфармацыі — гэта аснова дэмакратыі. Мы, усе супрацоўнікі амбасады, вельмі хочам, каб людзі лепш зразумелі нашу краіну, мы вельмі хочам, каб беларусы пабачылі, якія магчымасьці ёсьць у ЗША, каб вучыцца, атрымліваць адукацыю і потым карыстацца ведамі. У гэтым сутнасьць нашага стэнда — гэта ня толькі кнігі. Бібліятэкі ў ЗША — гэта месцы, дзе людзі могуць ня толькі атрымліваць веды, але і пачынаць ствараць, праектаваць. Кожная бібліятэка ў ЗША мае цяпер шмат кампутараў, доступ у інтэрнэт. Так што мы б хацелі паказаць гэта ўсё беларусам», — сказаў павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд.

ХХІІІ Менскі міжнародны кніжны кірмаш
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:12 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG