Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сальда зьнешняга гандлю ў мінусе на 2,3 мільярда даляраў


Як адзначаецца ў матэрыялах Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, зьнешнегандлёвы абарот тавараў за студзень-ліпень бягучага году перавысіў 34 мільярды 200 мільёнаў даляраў, што на 21% больш за ўзровень аналягічнага пэрыяду мінулага году.

Паводле аналітыкаў ведамства, экспарт за акрэсьлены пэрыяд склаўся на ўзроўні амаль 16 мільярдаў даляраў (рост звыш 20% у параўнаньні з тым жа адрэзкам 2016 году), імпарт — звыш 18 мільярдаў 270 мільёнаў даляраў (гэтаксама рост больш чым на 20%).

Такім чынам, адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі ў студзені-ліпені 2017 году склала 2 мільярды 344 мільёны даляраў.

Акрамя таго, удакладнілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце, па выніках студзеня-ліпеня гэтага году сярэдні кошт экспарту павялічыўся ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась на 16,2%, імпарту — на 8,5%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG