Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія вайскоўцы бяруць удзел у міжнародных спаборніцтвах «Армейскія гульні — 2015» на тэрыторыі Расеі ФОТА


У Разанскай вобласьці ў Расеі да 12 жніўні адбываюцца першыя міжнародныя Армейскія гульні — 2015. У Гульнях удзельнічаюць 57 камандаў зь 17 краінаў свету. У конкурснай праграме: «Танкавы біятлён» і «Авіядарц», на якім ужо разьбіўся верталёт.

ГЛЯДЗЕЦЬ ФОТАГАЛЕРЭЮ

У спаборніцтвах бяруць удзел каманды з 17 краін свету, у іх ліку: Армэнія, Азэрбайджан, Беларусь, Вэнэсуэла, Эгіпэт, Нікарагуа, Пакістан, і Сэрбія

Вайскоўцы Ўзброеных сілаў Беларусі
Вайскоўцы Ўзброеных сілаў Беларусі

Афіцыйнае адкрыцьцё гульняў адбылося 1 жніўня, аднак самі спаборніцтвы пачаліся 4-га. У дзень адкрыцьця конкурсу адбылося дэсантаваньне вайскоўцаў зь верталётаў Мі-8 з вышыні 600 мэтраў

У конкурсе выкарыстоўваюць два тыпы баявой тэхнікі і шэсьць тыпаў стралковай зброі, якія знаходзяцца на ўзбраеньні замежных арміяў. Спаборніцтвы праходзяць на 11 вайсковых палігонах на тэрыторыі Расеі

Удзельнікі спаборнічаюць у 14 дысцыплінах. Акрамя саміх салдат у Гульнях бяруць удзел і ваенныя кухары. Таксама пройдзе спаборніцтва паміж сапёрамі па разьмінаваньні палёў​.

Армейскія гульні сталі першымі падобнага кшталту і з гэтага часу будуць штогадовыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG