Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве закрываюць музэй ГУЛАГу, на яго месцы будзе музэй ахвяр нацызму часоў Другой сусьветнай вайны

Музэй ГУЛАГу ў Маскве, архіўнае фота
Музэй ГУЛАГу ў Маскве, архіўнае фота

У Маскве на месцы Музэя гісторыі ГУЛАГу зьявіцца Музэй памяці, прысьвечаны «ахвярам генацыду савецкага народу».

Пра рашэньне паведаміў тэлеканал «Настоящее время».

Інфармацыя аб стварэньні новага музэя ўжо абвешчаная калектыву. У аснову музэя лягуць архіўныя матэрыялы праекту «Без тэрміна даўніны», ініцыяванага Пошукавым рухам Расеі.

На сайце музэя гаворыцца, што «экспазыцыя ахопіць усе этапы ваенных злачынстваў нацыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны».

Адкрыць Музэй памяці плянуюць у 2026 годзе. Дырэктарам музэя прызначана Натальля Калашнікава, якая з красавіка 2025 года ўзначальвае музэй «Смаленская крэпасьць».

  • Музэй гісторыі ГУЛАГу ў Маскве стварылі ў 2001 годзе.
  • У лістападзе 2024 года музэй паведаміў аб прыпыненьні працы з-за парушэньняў патрабаваньняў пажарнай бясьпекі.
  • У студзені 2025 года ўлады Масквы звольнілі з пасады дырэктара Рамана Раманава, які ўзначальваў яго з 2012 года.
  • Паводле выданьня «Медуза» Раманава звольнілі пасьля адмовы цэнзураваць выставу аб савецкіх рэпрэсіях.
XS
SM
MD
LG