Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк разглядаў выкарыстаньне крыптавалютаў, але не для аплаты тавараў і паслуг


ілюстрацыйнае фота
ілюстрацыйнае фота

Старшыня праўленьня Нацбанку Беларусі Павал Калавур заявіў, што ў Беларусі разглядаліся некаторыя пытаньні выкарыстаньня крыптавалютаў, але не разглядаліся разьлікі фізычных асобаў за тавары і паслугі, перадае БелТА.

Дзяржаўныя органы і экспэрты, як кажа Павал Калавур, прапрацоўваюць цяпер пытаньні праўнага рэгуляваньня выкарыстаньня крыптавалютаў фінансавымі інстытутамі, прадпрыемствамі і насельніцтвам, але ці дазваляць разьлічвацца імі за тавары і паслугі, «у прынцыпе» ня думалі.

Тым часам выкарыстаньне тэхналёгіі блёкчэйн, паводле якой працуюць крыптавалюты, «стала рэальнасьцю» для беларускай банкаўскай сыстэмы ў выкарыстаньні рэестраў інфармацыі, казаў Калавур. Цяпер выкарыстаньне блёкчэйну плянуецца на фондавым рынку і ў рэестры апэрацыяў па каштоўных паперах.

Пакуль дзяржава разглядае прававы аспэкт крыптавалютаў, беларусы ўжо абвясьцілі аб запуску ўласнай — «бульбакойна». Раней за «бульбакойн» меркавалі запусьціць «крыпта-талер», але запуск адклалі ў чаканьні зьменаў у заканадаўстве.

Што такое біткойн, як працуе блёкчэйн і што за крыпта-талер

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG