Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея патрабуе ад ЗША вяртаньня будынкаў дыпляматычных устаноў


Будынак расейскага консульства ў Сан-Францыска

Расея заклікае ЗША вярнуць будынкі расейскіх дыпляматычных устаноў, якія, сьцьвярджае Масква, амэрыканскія ўлады «захапілі» ў Сан-Францыска і Вашынгтоне. У распаўсюджанай 3 верасьня заяве МЗС Расеі такія дзеяньні названыя «адкрыта варожым актам».

«Мы заклікаем амэрыканскія ўлады (...) неадкладна вярнуць расейскія дыпляматычныя абʼекты. У адваротным выпадку ЗША будуць цалкам адказваць за пастаянную дэградацыю стасункаў паміж нашымі краінамі», — гаворыцца ў заяве замежнапалітычнага ведамства.

Адміністрацыя ЗША адразу не адрэагавала на новыя заявы Масквы. Але амэрыканскія чыноўнікі кажуць, што Злучаныя Штаты не зрабілі ніякіх неправамерных дыпляматычных або юрыдычных захадаў, калі загадалі расейскім дыпляматам пакінуць консульства ў Сан-Францыска, а таксама два іншыя дыпляматычныя будынкі ў Вашынгтоне і Нью-Ёрку, якія да 2 верасьня выкарыстоўваліся як гандлёвыя прадстаўніцтвы.

Масква ў жніўні прапанавала ЗША скараціць дыпляматычны пэрсанал у Расеі да 455 к 1 верасьня, прэзыдэнт Уладзімір Пуцін тады ж заявіў, што гэта азначае скарачэньне 755 супрацоўнікаў. Да такіх дзеяньняў Расея зьвярнулася ў адказ на новыя санкцыі ЗША праз расейскую агрэсію ва Ўкраіне.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG