Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША запатрабавалі ад расейскага ўраду закрыць кансулят РФ у Сан-Францыска


Прэсавая прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗШАХізэр Ноерт.

ЗША запатрабавалі ад расейскага ўраду закрыць кансулят РФ у Сан-Францыска, а таксама скараціць дыпляматычную прысутнасьць Расеі ў Вашынгтоне і Нью-Ёрку.

ЗША заявілі, што гэтае патрабаванне павінна быць выканана да 2 верасня.

Пра гэта заявіла прэсавая прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Хізэр Ноерт. Закранаючы нядаўняе скарачэньне расейскімі ўладамі колькасьці пэрсаналу дыпляматычных місій ЗША ў Расеі, Ноерт адзначыла, што «гэтае дзеяньне было неапраўданым і нанесла шкоду адносінам паміж нашымі краінамі».

«У духу парытэту, да якога зьвяртаецца расейскі бок, мы патрабуем ад расейскага ўраду зачыніць генэральны кансулят у Сан-Францыска, канцылярскі аддзел у Вашынгтоне і консульскі аддзел у Нью-Ёрку», — дадала Ноерт.

У заяве, апублікаванай на вэбсайце расейскага МЗС, адзначаецца, што Сяргей Лаўроў у тэлефоннай размове з дзяржсакратаром ЗША Рэксам Тылерсанам выказаў шкадаваньне з нагоды гэтага кроку.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG