Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці сабралася стыхійная акцыя «недармаедаў»


«Марш недармаедаў» у Берасьці 5 сакавіка, архіўнае фота

Каля 12:30 у Берасьці сабралася акцыя супраць «дэкрэту пра дармаедаў». Стыхійна сабраліся каля 60 чалавек, гэтая акцыя не была загадзя анансаваная.

Удзельнікі акцыі сустрэліся на цэнтральнай плошчы, а пасьля прайшлі па вуліцы Савецкай. Праз мэгафон абвесьцілі, што 25 сакавіка ў Менску і 26 сакавіка ў Берасьці адбудуцца чарговыя акцыі супраць дэкрэту №3. «Агульнанацыянальная „баста“ гэтаму рэжыму!» — казала актывістка.

Перад акцыяй у Берасьці затрымалі актывіста Партыі БНФ з Кобрына Алеся Меха і блогера Сяргея Пятрухіна, якія плянавалі браць удзел у акцыі.

Мінулы «Марш недармаедаў» прайшоў у Берасьці 5 сакавіка. Шэраг удзельнікаў затрымалі, пакаралі штрафамі і арыштамі, у іх ліку былі анархісты, якія выйшлі наперад калёны. Адным зь лідэраў берасьцейскіх «Маршаў недармаедаў» стала Натальля Папкова — яе затрымалі і часова зьмясьцілі ў псыхіятрычную лякарню.

Асаблівасьці і тэндэнцыі берасьцейскага маршу недармаедаў

***

На 12 сакавіка ў трох беларускіх гарадах анансаваныя «Маршы недармаедаў»: у Бабруйску а 12-й на плошчы Перамогі, у Воршы а 13-й на Цэнтральнай плошчы, у Рагачове а 16-й у цэнтры гораду. Свабода вядзе жывыя трансьляцыі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG