Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінансаваньне праграмаў Радыё Рацыя для беларускай меншасьці скарочана амаль у 2 разы


Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы апублікавала інфармацыю пра памер сродкаў, якія атрымаюць арганізацыі, што прадстаўляюць нацыянальныя меншасьці. Фінансаваньне Радыё Рацыя ў 2017 г. будзе скарочана на 40%.

З прыведзеных лічбаў вынікае, што Беларускае Радыё Рацыя атрымае 120 000 злотых. У 2016 г. радыё атрымала 200 000 злотых. Сродкі Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы, сярод іншага, прызначаліся на перадачы«Падляскі канцэрт пажаданьняў», «З Падляшша родам» ды «Крыначка».

«На працягу чатырох гадоў на 60% зьменшылася фінансаваньне беларускіх перадачаў, падляскіх перадачаў на Радыё Рацыя, перадачаў для беларускай меншасьці. З 2013 перасталі выходзіць чатыры перадачы: „Народная аптэка“, „Беларуская маладзёвая“, „Культурнае бязьмежжа“. Што будзе ў 2017 годзе, цяжка сказаць, але гэтых сродкаў нашмат менш,» — сказаў праграмны дырэктар Радыё Рацыя Юры Ляшчынскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG