«Любоў да Радзімы зьяўляецца адным з магутных і вялікіх пачуцьцяў. Яна ў поўнай меры выявілася ў брацкай падтрымцы жыхароў Крыма і Севастопалю, калі яны цьвёрда вырашылі вярнуцца ў свой родны дом. Гэтая падзея назаўсёды застанецца найважнейшай вяхой у айчыннай гісторыі», — сказаў Пуцін.
16 сакавіка пры вайсковай і палітычнай падтрымцы Расейскай Фэдэрацыі ў Крыме адбыўся неканстытуцыйны і не прызнаны сьветам рэфэрэндум пра самавызначэньне Крыма. Паводле самаабвешчанай крымскай улады, 96,77% тых, хто прыняў удзел у галасаваньні, выказаліся за далучэньне Крыма да Расеі.
21 сакавіка прэзыдэнт Расеі Пуцін падпісаў закон аб далучэньні Крыма і Севастопалю да Расеі на правах суб’ектаў фэдэрацыі.
Украіна і Захад абвінавачваюць Расею ў пастаўках зброі і баевікоў на Данбас, а таксама ўвядзеньні яе войскаў на ўсход Украіны. Масква гэтыя абвінавачваньні абвяргае.
Захад увёў шэраг санкцый супраць Расеі за яе ролю ў дэстабілізацыі сытуацыі ва Ўкраіне. Гэта, а таксама падзеньне цаны нафты на ўсясьветных рынках, стала галоўнымі прычынамі эканамічнага крызісу ў Расеі.