Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ластоўскі: Прарасейскіх пікетоўцаў таксама будуць судзіць


Шасьцёра ўдзельнікаў прарасейскай акцыі, якая адбылася 4 лютага на плошчы Незалежнасьці, пакараныя штрафамі па 30 базавых (690 рублёў), паведаміла «Наша Ніва»​ са спасылкай на прэс-сакратара менскай міліцыі Аляксандра Ластоўскага.

Аднак пазьней сам Аляксандар Ластоўскі абверг гэтую інфармацыю. Ластоўскі паведаміў Свабодзе, што ён не валодае дакладнай інфармацыяй, ці адбыўся суд над удзельнікамі прарасейскага пікету, але зазначыў, што на іх складзеныя пратаколы і перададзеныя ў суд Маскоўскага раёну Менску.

4 лютага шэсьць прарасейскіх актывістаў зладзілі пікет на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Трымаючы ў руках маленькі расейскі трыкалёр, удзельнікі запісалі відэазварот, у якім выказвалі салідарнасьць з Расеяй і абражалі краіны Захаду.

Тады ў менскай міліцыі Свабодзе заявілі, што акцыя прарасейскіх пікетоўцаў не зафіксаваная ў іхняй зводцы. Таксама невядома, ці складзеныя на яе ўдзельнікаў пратаколы аб парушэньні закону аб масавых акцыях, што звычайна міліцыя робіць, калі несанкцыянаваныя вулічныя акцыі ладзіць апазыцыя.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG