Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Праклятыя і забытыя» — пра беларусаў, якіх называлі калябарантамі (частка 2)


Фільм Антона Цялежнікава, зьняты для тэлеканалу Белсат, пра дзеячоў Беларускай Незалежніцкай Партыі

Гэтая стужка — аб беларусах, якія марылі пра нацыянальнае адраджэньне краіны, пра яе дабрабыт і самавызначэньне.

Паміж нацысцкаю Нямеччынаю і Савецкім Саюзам яны абіралі, паводле свайго разуменьня, меншае зло.

22 чэрвеня 1941 года распачалася адна з найбольш крывавых войнаў чалавецтва паміж двума таталітарнымі рэжымамі — Савецкім Саюзам і нацысцкаю Нямеччынаю. Беларусы, якія не прынялі савецкай улады, зьвязвалі свае надзеі з новаю нямецкаю ўладаю, што апанавала беларускія абшары, што магла і давала ім новыя шанцы на адраджэньне ня толькі нацыянальнае, але і гаспадарчае. Аднак, як вядома, Трэці Райх пацярпеў паразу на Ўсходнім фронце і частка актыўных беларусаў ад пачатку разумела, што шанец невялікі.

Фільм «Праклятыя і забытыя» прысьвечаны дзеячам малавядомай Беларускай Незалежніцкай Партыі, што прайшлі падрыхтоўку ў нямецкай дывэрсійнай школе ля мястэчка Дальвіц. На гэтую тэму ў Беларусі дагэтуль накладзены грыф сакрэтнасьці, большасьць матэрыялаў — у закрытых архівах КДБ.

У фільме запісы і размовы са сьведкамі, рэканструкцыя падзеяў, разам з аўтарам мы бярэм удзел у следстве ды раскрываем тэму, якую амаль не дасьледуюць гісторыкі.

Частка 2.

Тэлеканал Белсат. Рэжысэр Антось Цялежнікаў



Частка 1.

Тэлеканал Белсат. Рэжысэр Антось Цялежнікаў


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG