Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская лыжніца Саханенка заваявала свой трэці залаты мэдаль на Паралімпіядзе ў Пхёнчхане


Сьвятлана Саханенка і Раман Яшчанка, архіўнае фота

Сьвятлана Саханенка 17 сакавіка перамагла ў лыжнай гонцы на 7,5 км клясычным стылем сярод спартоўцаў з парушэньнем зроку на Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Гэта ўжо трэцяе ейнае золата ў Пхёнчхане (таксама ёсьць адна бронза), дванаццаты мэдаль у зборнай Беларусі.

Беларускі лыжнік Юры Голуб у той жа дзень заваяваў бронзу ў гонцы на 10 км клясычным стылем сярод спартоўцаў з парушэньнем зроку. Гэта ўжо чацьвёрты ягоны мэдаль у Пхёнчхане — да таго ён заваяваў у розных гонках золата, срэбра і бронзу.

Юры Голуб (зьверху зьлева, нумар 127), архіўнае фота
Юры Голуб (зьверху зьлева, нумар 127), архіўнае фота

Лыжнікі з парушэньнем зроку выступаюць у гонках з лыжнікамі-вядоўцамі. Вядоўцам Саханенкі быў Раман Яшчанка, Голуба — Дзьмітры Будзіловіч.

17 сакавіка — перадапошні дзень гульняў у Пхёнчхане. Беларуская зборная цяпер мае 4 залатыя мэдалі, 4 срэбра і 4 бронзы, ідзе на 8-м месцы ў нефармальным мэдальным заліку краінаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG