Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія біятляністы здабылі 4 мэдалі ў першы дзень Паралімпіяды


Срэбны мэдаліст Юры Голуб (127) разам з украінскімі паралімпійцамі Віталём Лук'яненка (135) і Анатолем Кавалеўскім (136)

Беларускія паралімпійцы заваявалі 2 срэбных і 2 бронзавых мэдалі ў дзень адкрыцьця Зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане 9 сакавіка.

Срэбны мэдаль у спрынце на 7,5 км для спартоўцаў з парушэньнем апорна-рухальнага апарату стаў Дзьмітры Лобан у катэгорыі LW12.

Дзьмітры Лобан (37) разам з прызёрамі спрынту
Дзьмітры Лобан (37) разам з прызёрамі спрынту

Срэбным мэдалістам сярод спартоўцаў з парушэньнем зроку ў катэгорыі В3 стаў біятляніст Юры Голуб. Лідзія Графеева здабыла бронзу ў жаночым спрынце на 6 км катэгорыі LW12.

Лідзія Графеева (11) разам зь прызёрамі гонкі
Лідзія Графеева (11) разам зь прызёрамі гонкі

У спрынце на 6 км для біятляністаў з парушэньнем зроку ў катэгорыі В3 беларуска Сьвятлана Саханенка прыйшла трэцяй.

Біятляністка Сьвятлана Саханенка і яе накіроўваючы Раман Яшчанка
Біятляністка Сьвятлана Саханенка і яе накіроўваючы Раман Яшчанка

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG