Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія паралімпійцы заваявалі трэцяе золата і чацьвёртае срэбра ў Пхёнчхане


Сьвятлана Саханенка і вядоўца Раман Яшчанка, архіўнае фота
Сьвятлана Саханенка і вядоўца Раман Яшчанка, архіўнае фота

Беларуская лыжніца Сьвятлана Саханенка перамагла ў жаночым спрынце на 1,5 км на Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Гэта ўжо другі ейны залаты мэдаль на гульнях 2018 году, раней яна перамагла ў гонцы на 15 км вольным стылем, таксама заваявала бронзу ў спрынце на 6 км.

Сьвятлана Саханенка з Наваполацку, ёй 28 гадоў. Яна выступае ў катэгорыі B2 сярод атлетаў з парушэньнем зроку, яе на дыстанцыі вядзе лыжнік-вядоўца Раман Яшчанка.

Дзьмітры Лобан (у цэнтры), архіўнае фота
Дзьмітры Лобан (у цэнтры), архіўнае фота

Капітан беларускай паралімпійскай зборнай Дзьмітры Лобан узяў срэбра ў лыжным спрынце на 1,1 км сярод спартоўцаў з парушэньнем апорна-рухальнага апарату. Золата ў гонцы ўзяў амэрыканец Эндру Соўл, але пераможцу выяўлялі па фота на фінішы — Соўл і Лобан паказалі аднолькавы час. І гэта другі мэдаль Лобана на цяперашніх гульнях: ён ужо ўзяў срэбра ў біятлён-спрынце на 7,5 км.

У той жа катэгорыі, што Лобан, але ў жаночым лыжным спрынце на 1,1 км 4-е месца заняла беларуска Лідзія Графеева.

Гэта ўжо восьмы і дзявяты мэдалі беларусаў на Паралімпіядзе ў Пхёнчхане — беларускія спартоўцы ўзялі тры залатыя, чатыры срэбраныя і два бронзавыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG