Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дняпры дэмантавалі стэлу «Перамога камунізму непазьбежная»


Стэла да дэмантажу
Стэла да дэмантажу

У цэнтры ўкраінскага Дняпра (былы Днепрапятроўск) у межах выкананьня законаў «Аб дэкамунізацыі» 9 чэрвеня камунальнікі дэмантавалі апошні вялікі сымбаль камунізму — стэлу «Перамога камунізму непазьбежная» каля будынку Аблдзяржадміністрацыі, перадае ўкраінская служба Радыё Свабода.

Як заявіў начальнік упраўленьня арганізацыйнай работы апарату абласной адміністрацыі Сяргей Валынец, дэмантаж «сымбалю камуністычнага таталітарнага мінулага» для яго асацыюецца з прыемным пачаткам працоўнага дня».

«Міт аб непазьбежнай перамозе камунізму больш ня будзе атручваць нашую сьвядомасьць», — заявіў ён.

Да 2014 года на дэмантаванай стэле знаходзіўся бюст Леніна. Яго дэмантавалі грамадзкія актывісты 27 чэрвеня 2014, ужыўшы буйнагабарытную тэхніку. На месцы, дзе стаяў барэльеф, удзельнікі дэмантажу напісалі крэйдай: «Поїхав додому, до Москви. Слава Україні!».

Да таго часу барэльеф Леніна на стэле «Перамога камунізму непазьбежная» у цэнтры Дняпра шмат разоў аблівалі фарбай невядомыя. У абласным упраўленьні міліцыі тады заяўлялі, што калі дзеяньні невядомых асобаў кваліфікуюць па артыкуле 194 Крымінальнага кодэксу Украіны, то ім можа пагражаць да 4-х гадоў турмы, аднак ні разу вінаватыя не былі названыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG