Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі Днепрадзяржынск стаў Камянскім, Днепрапятроўск — Дняпром


Днепрапятроўск, цяпер - Дняпро

Днепрапятроўск, цяпер - Дняпро

Украіна пазбавілася яшчэ трох соцень камуністычных назваў населеных пунктаў. Дзяржынскі цяпер засталіся толькі ў Расеі і Беларусі.

Вярхоўная рада Ўкраіны прыняла 19 траўня пастанову № 3864 пра перайменаваньне Днепрапятроўска ў Дняпро (укр. Дніпро) і пастанову № 4085 пра перайменаваньне Днепрадзяржынска ў Камянскае (укр. Кам’янське), а таксама перайменаваньне яшчэ 5 гарадоў, 9 раёнаў, 284 сёлаў і паселішчаў. Пастановы аб перайменаваньні не падтрымалі дэпутаты «Апазыцыйнага блёку».

Днепрапятроўск атрымаў сваю назву ў 1926 годзе ў гонар камуністычнага партыйнага дзеяча Пятроўскага, якога называюць адным з ініцыятараў Галадамору, да таго горад зваўся Екацярынаславам і Наварасійскам. Днепрадзяржынск да 1936 году насіў назву, якую цяпер вярнулі — Камянскае, — а пасьля быў названы ў гонар Фэлікса Дзяржынскага, ураджэнца Беларусі, які кіраваў барацьбой з антысавецкімі паўстанцамі ва Ўкраіне і ажыцьцяўляў палітыку Чырвонага тэрору.

Пакуль ва Ўкраіне яшчэ захоўваюцца камуністычныя назвы — напрыклад, не перайменаваны Кіраваград і Кіраваградзкая вобласьць. Агулам па Ўкраіне трэба перайменаваць 3% населеных пунктаў. Старшыня Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій па прыняцьці перайменаваньня Днепрапятроўска паабяцаў: «У наступны чацьвер мы працягнем і завершым дэкамунізацыю».

А гарадзкі галава былога Днепрапятроўска павіншаваў з Днём вышыванкі ўжо ад імя Гарадзкой рады Дняпра.

Першая хваля дэкамунізацыі, пазбаўленьня ад савецкіх палітызаваных назваў, прайшла ва Ўкраіне ў лютым 2016 году. Тады былі зьмененыя 175 назваў, у тым ліку Арцёмаўск перайменавалі ў Бахмут, Дзяржынск — у Тарэцк, Чырвоны Ліман — у Ліман і гэтак далей.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG