Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад канцэртам у Гомелі Міхалок сустрэнецца са сваімі фанатамі


Сяргей Міхалок
Сяргей Міхалок

Арганізатары канцэрта Brutto ў Гомелі абвясьцілі для беларускіх фанатаў розыгрыш meet&greet зь Сяргеем Міхалком і музыкамі калектыву.

Фанатам прапануецца запісаць відэа працягласьцю да 1 хвіліны і распавесьці, чаму яны любяць Brutto і едуць на канцэрт у Гомелі, а пасьля выкласьці ў свае сацсеткі з хэштегам #фанатBRUTTO #BRUTTOвГомеле.

Пяць пераможцаў будуць абраныя Сяргеем Міхалком і арганізатарамі 27 кастрычніка. Пераможцы змогуць сфатаграфавацца на памяць з групай Brutto, пагутарыць зь Сяргеем Міхалком, атрымаюць памятныя падарункі.

Сяргей Міхалок ня раз прызнаваўся, што канцэрт у Беларусі для іх вельмі важны, бо ён не выступаў на радзіме ўжо 5 гадоў.

Выступ Brutto адбудзецца 29 кастрычніка ў гомельскім Лядовым палацы спорту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG