Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы міністар замежных спраў Беларусі не знаходзіць грошай выдаць аўтабіяграфічную кніжку


Пятро Краўчанка, архіўнае фота
Пятро Краўчанка, архіўнае фота

«Выданьне маёй новай кніжкі затрымліваецца, бо няма грошай, — сказаў сёньня карэспандэнту Свабоды былы кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Беларусі Пятро Краўчанка. — Я завяршыў працу яшчэ ўвесну. І вось дагэтуль не магу знайсьці неабходных фінансаў, для таго каб кніга пабачыла сьвет.

Адметнасьць кнігі ў тым, што ў ёй шмат фактаў з сучаснай гісторыі Беларусі, якія раней нідзе ня згадваліся альбо вельмі мала асьвятляліся. Так што, думаю, яна будзе карысная як для гісторыкаў беларускай сучаснасьці, так і для звычайных людзей, маіх сучасьнікаў, на вачах якіх рабілася найноўшая беларуская гісторыя. Гарантую, што кожны знойдзе тут шмат і цікавага, і раней невядомага».

У 2006 годзе ў Маскве на расейскай мове выйшла кніжка Краўчанкі «Беларусь на переломе». Наступным годам гэтыя мэмуары экс-міністра надрукавалі па-беларуску ў «Кнігарні „Нашай нівы“». У параўнаньні з расейскім варыянтам «Беларусь на ростанях» была істотна дапоўненая, дадаліся й фатаздымкі.

Пятро Краўчанка займаў пасаду міністра замежных спраў незалежнай Рэспублікі Беларусі першым — з 1990 па 1994 год. Падчас першых прэзыдэнцкіх выбараў уваходзіў у штаб тагачаснага прэмʼера Вячаслава Кебіча. Пасьля перамогі Аляксандра Лукашэнкі пайшоў у адстаўку, а на ягонае месца прыйшоў міністрам Уладзімер Сянько.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG