Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шматтысячны марш у Маскве пад украінскімі сьцягамі. Як гэта было? (ФОТА, ВІДЭА)


«Марш миру» в Москві, 21 вересня 2014 року
«Марш миру» в Москві, 21 вересня 2014 року

«Марш міру» супраць вайны ва Ўкраіне прайшоў у Маскве, некалькіх іншых расейскіх гарадах і за мяжой

«Марш міру» супраць вайны ва Ўкраіне прайшоў 21 верасьня ў Маскве, некалькіх расейскіх гарадах і за мяжой. Асноўнае патрабаваньне — спыніць расейскае ўмяшаньне ў справы Ўкраіны і спыніць сакрэтны, але відавочны, удзел Расеі ў вайне на ўсходняй Украіне. Піша расейская служба Радыё Свабода.

«Хопіць хлусіць і ваяваць» — галоўны лёзунг «Маршу міру» ў Маскве, які праходзіў па Бульварным кальцы, пачаўся з Пушкінскай плошчы і скончыўся на праспэкце Сахарава.

Марш мира в Москве
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:16 0:00

Праз сацыяльны сеткі на ўдзел у маршы запісаліся каля 8 тысяч чалавек. Ацэнкі колькасьці непасрэдных удзельнікаў ад паліцыі і арганізатараў разыходзяцца, як звычайна, моцна: афіцыйна іх было 3000, па дадзеных валянтэраў праекту «Белы лічыльнік» — да 15 тысяч. У Маскве парадак на Маршы міру ахоўвалі ня толькі паліцыянты, але і дружыньнікі, у паветры кружылі верталёты.

З нашымі карэспандэнтамі гутарыла жанчына, якую не хацелі пускаць на марш нават з «афіцыйным» лёзунгам маршу «Хопіць хлусіць і ваяваць». Аляксей Навальны напісаў у твітары, што не дазволілі пранесьці плякаты пра вар’яцтва Пуціна, адзін зь лідэраў руху «Салідарнасьць» Пётар Царкоў таксама паведамляў, што многія плякаты адбіралі. Так з сацсетак стала вядома, што ў кагосьці адабралі і плякат «Крамлёўскі Шлях — ганьба Расіі».

Рух пачаўся пад бой барабанаў са спазьненнем на 20 хвілін, паколькі своечасоваму пачатку маршу спрабавалі перашкодзіць правакатары, прыхільнікі ЛНР і ДНР.

У першай калёне карэспандэнты заўважылі вядомых апазыцыйных палітыкаў Барыса Нямцова, Міхаіла Касьянава, Юрыя Рыжова, журналістаў, грамадзянскіх актывістаў Дзьмітрыя Быкава, Аляксандра Рыкліна. Некаторыя людзі прыйшлі на антываенны марш у нацыянальных украінскіх строях, у вянках. Арганізатары раздавалі ўсім жадаючым украінскія сьцягі. Людзі, якія прыйшлі на марш міру, часьцей за ўсё казалі, што ня хочуць вайны з братэрскім народам, не жадаюць асацыяваць сябе з расейскай агрэсіўнай уладай.

«Марш міру — марш саўдзельнікаў фашыстаў» — з такім плякатам выйшлі да маскоўскага «Маршу міру» некалькі маладых людзей. Але іх дэмарш спыніла паліцыя. Зьбіраліся групы пад сьцягамі так званай «Наваросіі» і самаабвешчаных ДНР і ЛНР. Транспарант «Марш здраднікаў», вывешаны на доме, правісеў некалькі хвілін. У аўтазакі адправілі і людзей з георгіеўскімі стужачкамі, якія спрабавалі справакаваць людзей. Правакатары кідалі ва ўдзельнікаў Маршу яйкі і аблівалі зялёнкай. Удзельнікі маршу выпусьцілі белых галубоў — сымбаль міру.

Антивоенное шествие в Петербурге
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:08:42 0:00
Наўпроставы лінк

У Пецярбургу акцыя не была ўзгодненая ўладамі, але на Неўскім праспэкце каля Казанскага сабора сабралася некалькі тысяч чалавек. Паліцыя заклікала людзей з плякатамі разысьціся, пяць чалавек былі затрыманыя. Людзі трымалі плякаты «Гэтая вайна — ганьба Расеі», «Гэтая вайна ня нашая», «Мы за мір». Але зьявіліся і грамадзяне з плякатамі «Слава Наваросіі!». З натоўпу пачуліся аплядысмэнты і крыкі «малайцы». Менавіта гэтых правакатараў затрымалі паліцыянты, дэманстрантаў за мір паліцыя ў асноўным не кранала. Да дзяўчыны з плякатам «Гэтая вайна — наша віна» падышла разьюшаная жанчына зь дзіцем, сказала, што яе сваяк ваюе ў апалчэньні, і яна гэтым ганарыцца.

У Саратаве перад акцыяй супраць вайны ва Ўкраіне быў затрыманы карэспандэнт РС Антон Наумлюк — за здымкі дзеяньняў паліцыі. Паколькі ні марш, ні мітынг ўлады не ўзгаднілі, актывісты пажадалі выйсьці на народны сход. Антон прыехаў на месца і стаў здымаць супрацоўнікаў паліцыі, якія затрымлівалі і прыхільнікаў, і праціўнікаў міру ва Ўкраіне. Яго самога затрымалі за тое, што ён працаваў без апазнавальных знакаў журналіста, але не патлумачылі, што гэта павінны былі быць за знакі.

У Новасыбірску акцыя не была ўзгодненая з уладамі. Узгаднілі, праўда, толькі пікет, але і яго спрабавалі сарваць. Арганізатары былі заблякаваныя ў офісе навасыбірскага «Яблыка», ім перашкаджалі выйсьці чалавек 40 у спартовых касьцюмах. З дапамогай паліцыі арганізатарам пікету ўдалося выйсьці толькі за 15 хвілін да заканчэньня заяўленага часу. Але на месцы пікету былі чалавек 250 — паліцыі, прыхільнікаў і праціўнікаў «Маршу міру». Прыхільнікі расейскай палітыкі і праціўнікі антываеннай акцыі выхоплівалі ў пікетоўцаў антываенныя лёзунгі, ламалі сьцягі. Паліцыя бязьдзейнічала.

События в Ростове-на-Дону
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:19 0:00

У Растове-на-Доне ўзгоднены пікет у падтрымку міру і супраць вайны павінен быў адбыцца 21 верасьня на плошчы імя Леніна. Але, як паведамілі арганізатары мерапрыемства, за два дні ім патэлефанавалі з адміністрацыі горада, і прапанавалі зьмяніць месца — на парк Будаўнікоў. Арганізатары, каб не сарваць пікет, вымушаныя былі пагадзіцца з чыноўнікамі.

Антивоенная акция в Томске
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:52 0:00
Наўпроставы лінк

У Томску акцыя пачалася а 13-й гадзіне па мясцовым часе і доўжылася ўсяго гадзіну. У мэрыі Томска адмовілі ў мітынгу ў падтрымку маскоўскага «Маршу міру» пад падставай правядзеньня на цэнтральнай плошчы рэканструкцыі Кулікоўскай бітвы. Але ніякай рэканструкцыі не было. Праціўнікі вайны праводзілі адзінкавыя пікеты. Таму жадаючым выступіць за мір ва Ўкраіне даводзілася зьмяняць адно аднаго. Так за гадзіну ў акцыі пасьпелі прыняць удзел 15-20 чалавек. Сымболікай акцыі былі колеры ўкраінскага сьцяга, плякат «Толькі мір». Пікетоўцы трымалі фатаграфіі загінулых украінскіх і расейскіх салдат на плякатах. Пажылая жанчына прыйшла з кветкамі жоўтага і блакітнага колеру, былі студэнты, выкладчыкі томскіх ВНУ. Паліцыя і нейкія супрацоўнікі ў цывільным здымалі пікетоўцаў на камэру, запісвалі імёны. Нікога не затрымалі, але папярэдзілі аб зафіксаваным парушэньні — што пікетоўцы не выконвалі дыстанцыю. Мінакі абражалі, называлі фашыстамі ўдзельнікаў адзіночных пікетаў.

Антивоенная акция в Красноярске
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:43 0:00
Наўпроставы лінк

У Барнауле на мясцовага актывіста Арцёма Касарэцкага, які стаяў у адзіночным пікеце супраць вайны на ўсходзе Ўкраіны, напалі невядомыя і парвалі яго плякат з надпісам «Сыбір супраць вайны». Як паведамляе праваабарончы партал «ОВД-Інфа», пазьней Касарэцкого і яшчэ аднаго актывіста, Віктара Рау, затрымалі паліцыянты.

Участница Марша мира в Риме
Участница Марша мира в Риме

У Екацярынбургу ўзгодненыя былі дзьве акцыі: у падтрымку маскоўскага «Маршу міру», і акцыя праціўнікаў — таксама. У выніку сабраліся 150 — 300 чалавек. Праціўнікі прыйшлі зь лёзунгамі, сярод якіх, напрыклад, «Не прамяняю Данбас на Пармэзан» (праціўнікаў акцыі было прыкладна чвэрць ад агульнай колькасьці тых, хто сабраўся). Абодва мітынгі, па сутнасьці, адбываліся на адной плошчы, але канфлікты абмежаваліся слоўнымі сваркамі. Перад мітынгам была затрыманая яго арганізатар.

Акцыі ў падтрымку Ўкраіны і расейскага «Марша міру» прайшлі за мяжой: у суботу — у Германіі: Бэрліне, у Кёльне, у ізраільскай Хайфе, сёньня — у баўгарскім Бургасе, у Парыжы, Рыме. У ЗША — у Вашынгтоне.

Пражский Майдан
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:08 0:00
Наўпроставы лінк

У Празе на Старамесцкай плошчы «майдан» ужо стаў сталым. Удзельнікі праскага «майдану» салідарнасьці з Украінай зьбіралі подпісы пад пэтыцыяй супраць пуцінізму, выступілі чэскія музыкі. Паводле яго слоў, у Чэхіі няма адчуваньня прамой пагрозы ад падзей ва Ўкраіне, але актывісты ў Чэхіі лічаць, што ўрад краіны павінны заняць больш вызначаную пазыцыю ў адносінах да Расеі і да яе ролі ў вайне ва Украіне.

Акция в Израиле против войны на Украине
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:56 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG