Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь папрасіла ў ААН больш дапамогі ў рэалізацыі пляну па правах чалавека


Разгон акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка 2017 году, ілюстрацыйнае фота

Прадстаўнік беларускага Міністэрства замежных справаў Андрэй Таранда 16 кастрычніка заявіў Вярхоўнаму камісару ААН па правах чалавека, што Беларусь заклікае ягонае ўпраўленьне пашырыць прадстаўленьне міжнароднай тэхнічнай дапамогі для судзеяньня ў рэалізацыі нацыянальнага пляну па правах чалавека.

Андрэй Таранда адзначыў, што маніторынгавая функцыя ўпраўленьня Вярхоўнага камісара будзе мець практычны эфэкт, калі будзе мець «непрадузяты і непалітызаваны характар», таму заклікаў абапірацца на спэцыяльныя тэматычныя працэдур, дамоўныя органы ў правах чалавека і ўнівэрсальны пэрыядычны агляд Рады ААН у правах чалавека. Ён «з задавальненьнем адзначыў шматгадовую плённую супрацу» Беларусі і ўпраўленьня ў галіне процідзеяньня гандлю людзьмі і выказаў спадзеў на будучую супрацу ў іншых галінах праваабарончай тэматыкі.

Першы Нацыянальны плян па правах чалавека быў прыняты ў Беларусі ў кастрычніку 2016 году. Праваабаронцы крытыкавалі яго: няма канкрэтыкі і пунктаў, прынцыповых для праваабарончых арганізацыяў. Яны прапаноўвалі дапрацаваць плян, каб ён стаў сапраўды эфэктыўным.

Беларускія ўлады тым часам супраціўлялася працягу мандату адмысловага дакладчыка ААН ў правах чалавека ў Беларусі, але мандат Міклаша Харасьці працягнулі, нягледзячы на пратэсты афіцыйнага Менску. Харасьці пасьлядоўна крытыкаваў доўгі шэраг парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG