Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па факце сьмерці Барбашынскага ў Жодзінскім СІЗА завялі крымінальную справу супраць мэдыкаў


Ігар Барбашынскі
Ігар Барбашынскі

Жодзінскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту завёў крымінальную справу па факце сьмерці ў турме № 8 г. Жодзіна жыхара Слуцку Ігара Барбашынскага.

Як паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна», справа ўзбуджаная па прыкмеце злачынства, прадугледжанага ч.2 арт. 162 Крымінальнага кодэксу («Неналежнае выкананьне прафэсійных абавязкаў мэдыцынскім работнікам, што пацягнула за сабой па неасьцярожнасьці сьмерць пацыента»).

Такое рашэньне стала вынікам дадатковай судова-мэдычнай экспэртызы, якая павінна была вызначыць, што стала прычынай наступленьня сьмерці Ігара Барбашынскага — цяжкасьць захворваньня або няправільнае лячэньне, недахопы аказаньня мэдычнай дапамогі.

Ігар Барбашынскі раптоўна памёр 20 верасьня ў Жодзінскай турме № 8. Яго вінавацілі ў злосным непадпарадкаваньні, супраціве і зьбіцьці супрацоўнікаў РАУС.

Брат Ігара Барбашынскага Іван, якога таксама вінавацілі ў злосным непадпарадкаваньні, супраціве і зьбіцьці супрацоўнікаў РАУС, асуджаны на 2 гады хатняй хіміі.

Пасьля суду ён заявіў, што лічыць свой вырак палітычным і што Ігара забілі ў СІЗА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG