Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нармальная зьява», — менская міліцыя адрэагавала на публікацыю Свабоды пра «зачыстку» на Ждановічах


Рэйд міліцыі на блышыным рынку «Ждановічы», 6 лютага

У прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкаму пацьвердзілі затрыманьне групы замежнікаў на менскім рынку «Лебядзіны» 6 лютага. Здымкі затрыманьня ў гандлёвым доме «Ждановічы» зрабіў фотакарэспандэнт Свабоды.

Як паведаміў БелаПАН прадстаўнік прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкаму Кірыл Майсеня, праверку на «Лебядзіным» праводзілі супрацоўнікі дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі — яны правяралі дакумэнты ў іншаземцаў.

«Гэта нармальная зьява ў мэтах высьвятленьня асобы. Такія праверкі пэрыядычна праходзяць», — дадаў Майсеня.

Пры гэтым ён ня стаў адказваць на пытаньне, колькі чалавек затрымалі і якія захады да іх прынятыя.

У адміністрацыі ГД «Ждановічы», на тэрыторыі якога разьмешчаны «Лебядзіны», пацьвердзілі, што падобныя праверкі праводзяцца пэрыядычна.

Паводле ГУУС, у 2017 годзе толькі ў рамках апэрацыі «Нелегал», якая праходзіла 27-30 верасьня, да адміністрацыйнай адказнасьці ў Менску прыцягнулі 500 іншаземцаў, зь іх 33 вырашылі дэпартаваць. Аформлена штрафаў на 33 тысячы долараў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG