Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адмянілі канцэрт расейскага рэпэра пасьля скаргі маці фаната


Расейскі рэпер Face

Генэральная пракуратура Беларусі вынесла афіцыйнае папярэджаньне арганізатарам канцэрту расейскага рэпэра Face пасьля скаргі маці аднаго з фанатаў музыкі. У выніку канцэрт адмянілі.

У Генпракуратуры Свабодзе паведамілі, што афіцыйнае папярэджаньне арганізатарам было вынесена празь вялікую колькасьць нецэнзурных слоў у тэкстах Face:

«Пракуратура мусіла прыняць меры, бо нецэнзурная лаянка ў грамадзкім месцы зьяўляецца адміністрацыйным правапарушэньнем».

Каля 100 чалавек вяртаюць квіткі на канцэрт
Каля 100 чалавек вяртаюць квіткі на канцэрт

Сайт The Flow з спасылкай на неназванага арганізатара расказвае, як разьвіваліся падзеі. Нібыта падлетак скраў у маці грошы, каб набыць квіток на канцэрт. Маці паслухала творы рэпэра, і, уражаная іх зьместам, паскардзілася гарадзкім уладам. Пасьля гэтага імпрэза атрымала абмежаваньне «16+», але ў дзень выступу ад арганізатараў пад пагрозай разгону запатрабавалі ўвогуле адмяніць канцэрт.

Клюб «Бруге», дзе павінен быў прайсьці канцэрт
Клюб «Бруге», дзе павінен быў прайсьці канцэрт

Сяргей Палажэнка, мэнэджэр клюбу «Бруге», дзе павінен быў прайсьці канцэрт, паведаміў Свабодзе, што арганізатары прапанавалі замест канцэрту арганізаваць фан-сустрэчу з Face, але атрымалі адмову:

«Прапанавалі варыянт бязь песень і мацюкоў, хай бы з бацькамі прыходзілі, міліцыя б прысутнічала. Але „ідэалёгія“ кансультавалася з пракуратурай, і пракуратура на ўласнае разуменьне вырашыла быць супраць канцэрту. Ці ўдасца атрымаць гастрольнае пасьведчаньне на гэтага артыста іншым разам, пакуль невядома».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG