Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нікарагуа забітыя ад 5 да 26 чалавек, у тым ліку журналіст у жывым эфіры. Улады адмовіліся ад рэформы, якая выклікала пратэст


Пратэстоўцы ў Нікарагуа

Прэзыдэнт Нікарагуа Даніэль Артэга скасаваў заплянаваныя зьмены ў сыстэме сацыяльнага забесьпячэньня, якія выклікала масавыя пратэсты ў краіне, піша Reuters.

Супраць рэформы, што прадугледжвала зьніжэньне пэнсіяў і падвышэньне выплатаў на сацыяльнае страхаваньне, у Нікарагуа пачалі пратэставаць 18 красавіка. Пасьля абвесткі аб скасаваньні рэформы пратэсты суцішыліся, але прынамсі адна вялікая акцыя апазыцыі анансаваная на 23 красавіка.

Паліцыя цэнтральнаамэрыканскай краіны дзейнічала надзвычай жорстка супраць дэманстрантаў, ужывала сьлезацечны газ і гумовыя кулі, а часам і сьмяротную зброю. Дэманстранты закідвалі паліцыю камянямі, абстрэльвалі дымавымі шашкамі з самаробных гранатамётаў. Падчас пратэстаў адбываліся рабаваньні прадуктовых крамаў. Да міру ў Нікарагуа заклікаў нават Папа Рымскі Францішак.

Паводле розных зьвестак, у час акцыяў былі забітыя ад 5 да 26 чалавек. Сярод ахвяраў быў журналіст, якога застрэлілі ў час жывой трансьляцыі на Facebook.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG