Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве і рэгіёнах Расеі пройдуць акцыі памяці Барыса Нямцова


На месцы забойства Нямцова ў Маскве, 28 лютага 2016 году

У нядзелю ў гарадах Расеі пройдуць акцыі памяці апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова, забітага два гады таму ў цэнтры Масквы. Марш памяці Нямцова ўзгоднены з уладамі расейскай сталіцы. Чакаецца, што ў ім будуць удзельнічаць каля 30 тысяч чалавек.

Падобныя мерапрыемствы заплянаваныя і ў шэрагу іншых расейскіх гарадоў. У Кіраве актывісты маюць намер правесьці пікет ля сьцен адміністрацыі горада. Улады Ніжняга Ноўгарада акцыю памяці ўзгаднілі, але папрасілі арганізатараў самастойна купіць мэталічныя агароджы. У Томску дазволілі правесьці пікет, але перанесьлі яго на 28 лютага — на нядзелю там ужо было заплянавана мерапрыемства пракрамлёўскага «Нацыянальна-вызвольнага руху». Мэрыя Архангельска акцыю памяці Нямцова забараніла.

Нямцоў быў забіты недалёка ад Крамля 27 лютага 2015 года. Цяпер адбываецца суд над выканаўцамі забойства. Сярод абвінавачаных — афіцэры чачэнскага батальёну «Поўнач», які дэ-факта цалкам падпарадкаваныя кіраўніку Чачні Рамзану Кадыраву. Падазраваных замоўцаў і арганізатараў злачынства на лаве падсудных няма.

XS
SM
MD
LG