А 14-й гадзіне ў Маскве пачынаецца Марш Нямцова – так арганізатары назвалі шэсьце памяці забітага палітыка.
Расейскага апазыцыянэра застрэлілі 27 лютага 2015 года на Вялікім Маскварэцкім мосьце ў цэнтры Масквы. Паводле вэрсіі сьледзтва, меркаваным замоўцам і арганізатарам злачынства зьяўляецца былы афіцэр батальёна «Поўнач» Руслан Мухудзінаў. Яму прадʼяўлена завочнае абвінавачваньне, з лістапада 2015 года ён знаходзіцца ў міжнародным вышуку.
На маршы ў Маскве гучаць лёзунгі: «Пуцін — гэта вайна!», «Расея будзе вольнай!», «Расея без Пуціна!».
Жывы відэарэпартаж Свабоды з Масквы.