Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Ўкраіны паведаміла, што ў ноч на 22 кастрычніка ў Кіеве з-за расейскіх удараў адзін чалавек загінуў і 22 атрымалі раненьні, у тым ліку чацьвёра дзяцей, піша Ўкраінская служба Радыё Свабода.
Ратаўнікі паведамілі пра балістычныя ракетныя ўдары ў шасьці раёнах Кіева.
- «Дняпроўскі раён. Адзін чалавек загінуў, дзіця шпіталізавана. Пашкоджаныя дамы і аўтамабілі, загарэліся жылыя і нежылыя будынкі. Яшчэ пяць чалавек атрымалі раненьні.
- Дарніцкі раён. Пашкоджаная транспартная інфраструктура. Пацярпелых няма.
- Сьвятошынскі раён. Згарэлі нежылы будынак і рэстаранны комплекс. Пажар на плошчы 1100 квадратных мэтраў патушаны. Абалонскі раён.
- Пашкоджаны нежылыя будынкі, узьніклі пажары. Два чалавекі атрымалі раненьні. Пажары патушаны.
- Пячэрскі раён. Пашкоджаны будынкі, машыны хуткай дапамогі і манастыр. Восем чалавек атрымалі раненьні, у тым ліку трое дзяцей.
- Галасееўскі раён. У выніку абстрэлу нежылога будынка пацярпелі шэсьць чалавек», — гаворыцца ў паведамленьні.
Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць украінскія гарады і грамадзянскую інфраструктуру ва ўсіх рэгіёнах Украіны з выкарыстаньнем розных відаў узбраеньня, у тым ліку ўдарных БПЛА, ракет, кіраваных авіяцыйных бомбаў (КАБ) і рэактыўных сыстэм залпавага агню.
Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы, учыненыя Расейскай Фэдэрацыяй, і падкрэсьліваюць, што яны зьяўляюцца наўмыснымі.
Расейскае кіраўніцтва адмаўляе, што расейская армія наносіць наўмысныя ўдары па грамадзянскай інфраструктуры ўкраінскіх гарадоў і вёсак падчас поўнамаштабнай вайны — удары, у выніку якіх гінуць мірныя жыхары і разбураюцца бальніцы, школы, дзіцячыя сады, а таксама аб’екты энэргетыкі і водазабесьпячэньня.