Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Азярцы пад Менскам пройдзе фэст «Наш дзень» з 12 беларускімі рок-зоркамі — ад Akute да Вольскага


На тэрыторыі Музэю народнай архітэктуры пад Менскам 30 чэрвеня анансаваны маштабны рок-фэтываль «Наш дзень». Квіткі на фэст пачнуць прадавацца 23 траўня за 20 рублёў.

Анансаваныя выступы Akute, :B:N:, «Дай дарогу!», Dzieciuki, Зьмітра Вайцюшкевіча, Krama, «Мутнаевока», Neuro Dubel, Nizkiz, Пятра Клюева, The Superbullz і гурту Лявона Вольскага — Volski.

Error rendering VK.

Шмат якія з гэтых музыкаў працяглы час былі ў неафіцыйных «чорных сьпісах» уладаў і не маглі выступаць на вялікіх пляцоўках. Фэст арганізуе аднайменная кампанія «Наш дзень» пры падтрымцы «Арт-сядзібы» і крамы Symbal.by — яны былі ў ліку арганізатараў менскага «Сьвята незалежнасьці».

Фэст будзе працягвацца ад 12 да 22 гадзінаў. Акрамя музыкі абяцаюць адукацыйныя актыўнасьці, гульні для дзяцей і дарослых, квэсты і іншыя забавы, фудкорт і кірмаш.

Цягам чэрвеня у кавярні «Грай» будзе праходзіць конкурс маладых выканаўцаў, пераможца якога зайграе перад хэдлайнэрамі фэсту

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG