Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС ФРГ: выбары ў Беларусі не адпавядалі міжнародным стандартам


Франк-Вальтэр Штайнмаер
Франк-Вальтэр Штайнмаер

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, на думку кіраўнікоў МЗС краін Эўразьвязу, не адпавядалі міжнародным стандартам, аднак заўважаюцца станоўчыя зьмены.

Такую заяву зрабіў міністар замежных спраў ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер па выніках пасяджэньня Рады ЭЗ на ўзроўні кіраўнікоў МЗС у Люксэмбургу, паведамляе ТАСС.

«У нас склалася ўражаньне, што выбары не адпавядаюць міжнародным стандартам. Аднак параўнальна з папярэднімі прэзыдэнцкімі выбарамі адбыліся зьмены», — сказаў ён.

«Мы прызнаём і паважаем зьмены, якія адбыліся, аднак мы назіраем працэс ня толькі да моманту заканчэньня галасаваньня, але да стварэньня ўраду», — падкрэсьліў міністар.

Ён асабліва адзначыў, што ЭЗ «гатовы зьмяніць адносіны зь Беларусьсю і зьмякчыць санкцыі» супраць яе. «Гэта можна сабе ўявіць», — сказаў міністар. «На пачатку наступнага году мы, магчыма, разгледзім імавернасьць іх адмены», — дадаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG