Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ратыфікаваў Мытны кодэкс Эўразійскага эканамічнага саюзу


Аляксандар Лукашэнка, Уладзімір Пуцін і Нурсултан Назарбаеў, архіўнае фота

Ратыфікацыя дамовы аб Мытным кодэксе Эўразійскага эканамічнага саюзу, прынятая і ўхваленая ў канцы кастрычніка Нацыянальным сходам Беларусі, 10 лістапада была падпісаная Аляксандрам Лукашэнкам.

Тэкст закону (PDF) апублікаваны толькі праз тыдзень па ратыфікацыі, 17 лістапада. Сама дамова была падпісаная ў Маскве яшчэ ем месяцаў таму, 11 красавіка.

У канцы мінулага году Аляксандр Лукашэнка адмовіўся падпісваць Мытны кодэкс ЭАЭС, і гэта стала адным з асноўных праблемных пунктаў ва ўзаемаадносінах з Расеяй. Тады ён рэзка выказаўся: «шмат чаго, што павінна было быць, не працуе», але ў рэшце падпісаў дамову. Мяркуецца, што гэтаму спрыяла дасягненьне дамоўленасьцей паміж Менскам і Масквой у справе паставак газу і нафты.

У ЭАЭС уваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан і Расея, хоча далучыцца Малдова (ад красавіка — дзяржава-назіральнік у ЭАЭС).

Чакаецца, што Мытны кодэкс ЭАЭС набудзе сілу ад 1 студзеня 2018 году — і заменіць сабой Мытны кодэкс Мытнага зьвязу, прыняты ў 2009 годзе. Лукашэнка адводзіць Савету міністраў два гады на прывядзеньне заканадаўства Беларусі ў адпаведнасьць з дамовай.

З Мытным кодэксам маюць зьмяніцца працэдуры рэгуляваньня дзейнасьці ўпаўнаважаных эканамічных апэратараў, правілы перамяшчэньня тавараў фізычнымі асобамі. Абяцаюць таксама, што новы кодэкс спросьціць мытныя працэдуры для бізнэсу (але норму бязмытнага ўвозу тавараў у ЭАЭС хочуць скараціць з 1500 да 500 эўра), а шэраг «мытных» паўнамоцтваў будзе перададзены Эўразійскай эканамічнай камісіі.

Праз Тэхнічныя рэглямэнты ЭАЭС зь беларускіх тавараў можа зьнікнуць беларуская мова.

«Мы і так паставілі воз паперадзе каня», — Кабякоў пра стварэньне ЭАЭС

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG