Штодня ў рубрыцы «Жывая мова» нашыя слухачы і чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці.
Умовы конкурсу «Мова-пантова» вельмі простыя. Дасылайце нам фоткі, карцінкі, каляжы, (дэ)матыватары, коміксы ці малюнкі якія матывуюць карыстацца беларускай мовай. Вы ўбачылі прыгожую беларускамоўную пару? Зафоткайце іх! На скрынцы цукерак — надпісы па-беларуску? Пакажыце і нам! Цытата любімага пісьменьніка пра родную мову? Спалучыце яе з прыгожай карцінкай і дасылайце гатовы каляж.
Мы не чакаем прафэсійных малюнкаў. Пакажыце вынаходлівасьць, крэатыў, сваімі малюнкамі дайце адказ на пытаньне: «Чаму варта размаўляць па-беларуску?»
Усе вашыя малюнкі з подпісамі ці без (па жаданьні) зьявяцца на сайце Радыё Свабода.
ВОСЬ ПРЫКЛАДЫ, ЯК МОГУЦЬ ВЫГЛЯДАЦЬ ПРАЦЫ НА КОНКУРС:
Мова-пантова. Узоры малюнкаў на конкурс
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны

Працы прымаюцца да 1 лютага. Выбар пераможцаў адбудзецца праз галасаваньне на сайце з удзелам журы Радыё Свабода.
Пераможцы вызначацца ў 2-х намінацыях: «Найлепшы фотаздымак», «Найлепшая карцінка». Яны атрымаюць плэер Apple IPod shuffle 2gb і электронную кнігу Amazon Kindle.
Актыўныя ўдзельнікі атрымаюць камплекты кнігаў з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
Вашыя працы дасылайце:
— на e-mail: radiosvaboda@gmail.com,
— у альбом суполкі Радыё Свабода ў vk: https://vk.com/album-36069860_185688589,
— на старонку Радыё Свабода ў фэйсбуку: http://facebook.com/svaboda.org,
— у твітар з пазнакаю @svaboda.