Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БТ прыбрала з сайта словы мітрапаліта Паўла пра калядкі як «паганскі рэкет»


Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павал, архіўнае фота
Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павал, архіўнае фота

У анлайн-канфэрэнцыі на сайце Белдзяржтэлерадыёкампаніі спачатку прывялі выказваньне мітрапаліта пра калядкі як «паганскі рэкет», затым яго прыбралі, падрэдагаваўшы адказ на пытаньне пра Каляды.

Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі Павал у ходзе анлайн-канфэрэнцыі на сайце Белдзяржтэлерадыёкампаніі адказаў на шэраг пытаньняў. Сярод іх было і такое: ці дазволена хрысьціяніну калядаваць?

«Ёсьць розьніца паміж калядкамі, што ўслаўляюць Хрыста Збаўцу, які нарадзіўся ў Бэтлееме, і калядкамі, што на сто адсоткаў паганскія, — тлумачыў мітрапаліт Павал. — Калі перафразаваць другія, то, напрыклад, ёсьць такое: калі не падасі пятачок, то будуць у цябе і твайго дома праблемы. Рэкет такі паганскі. Калі ж гэта каляды, што ўслаўляюць нараджэньне Хрыста Збаўцы, Бэтлеемскую ноч апяваюць — ёсьць вельмі добрыя гімны, можна сьпяваць, вядома. А хадзіць і патрабаваць: „Падай пятачок!“ — не».

Яго адказ захаваўся на відэа канфэрэнцыі, але на сайце Белдзяржтэлерадыёкампаніі фразу пра «паганскі рэкет» не ўключылі ў тэкставую вэрсію. Адказ у тэкставай вэрсіі выглядае так:

«Справа ў тым, што ёьсць розьніца паміж калядкамі, што ўслаўляюць Хрыста Збаўцу, які нарадзіўся ў Бэтлееме, апяваюць Бэьлеемскую ноч, маюць нейкі павучальны сэнс, а ёсьць Калядкі, што на сто адсоткаў паганскія: хадзіць і патрабаваць „падай пятачок, а то бяда будзе“ — гэта дрэнна».

Акрамя таго мітрапаліт распавёў пра форму адзеньня ў царкве і абавязковасьць пакрываньня галавы жанчыны ў храме, мякка выказаўся пра небясьпеку ад інтэрнэту і сучасных гаджэтаў як пра небясьпеку ад карысных у гаспадарцы нажа ці сякеры, пра беларускамоўныя літургіі толькі ў некаторых храмах і апраўданьне некаторымі людзьмі сваёй расейскамоўнасьці адсутнасьцю багаслужэньняў па-беларуску ды пра магчымасьць хадзіць у храмы іншых канфэсіяў толькі ў азнаямленчых, але не духоўных мэтах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG