Лінкі ўнівэрсальнага доступу

CША выдзяляюць мільярды даляраў на барацьбу з ракам і наркаманіяй


Барак Абама, архіўнае фота
Барак Абама, архіўнае фота

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісаў у аўторак законапраект, які прадугледжвае выдзяленьне 6,3 мільярда даляраў на працягу наступнага дзесяцігодзьдзя на фінансаваньне перадавых мэдыцынскіх дасьледаваньняў.

«Гаворка ідзе пра барацьбу з ракам, захворваньнямі галаўнога мозгу, псыхічнымі расстройствамі, выкліканымі наркотыкамі (найперш гераінам), ды іншымі прыярытэтнымі мэдыцынскімі праблемамі нашага часу», — заявіў прэзыдэнт на цырымоніі падпісаньня дакумэнту ў Белым доме. Паводле ягоных слоў, «эпідэмія наркаманіі датычыцца ўсіх нас — рабочых і службоўцаў, студэнтаў і пэнсіянэраў, падлеткаў, бацькаў і маці».

Разьдзел закону, які аддае 1,8 мільярда даляраў на ўзмоцненае разьвіцьцё анкалягічных дасьледаваньняў, носіць імя Бо Байдэна, сына віцэ-прэзыдэнта Джозэфа Байдэна, які памёр летась ад раку мозгу. Прэзыдэнт заўважыў, што ягонай маці было ўсяго крыху больш за пяцьдзесят, калі яна памерла ад анкалёгіі. Закон, у прыватнасьці, закліканы аптымізаваць парадак зацьвярджэньня новых антыракавых прэпаратаў і анкалягічнага абсталяваньня.

У ніжняй палаце Кангрэсу законапраект падтрымалі 392 дэпутаты з 435, у верхняй — 94 са 100 — рэдкі прыклад міжпартыйнай салідарнасьці ў Вашынгтоне. Абама абвясьціў сваю прапанову ў студзені, у штогадовым дакладзе аб становішчы ў дзяржаве, заявіўшы тады, што скептыкі, якія ня вераць у тое, што ягоная ініцыятыва пройдзе, «будуць зьдзіўленыя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG