Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле прысуд раварысту Паліенку


Зьміцер Паліенка
Зьміцер Паліенка

27 сьнежня Менскі гарадзкі суд разгледзеў апэляцыйную скаргу Зьмітра Паліенкі на прысуд Цэнтральнага раённага суду.

У кастрычніку сёлета грамадзкі актывіст, удзельнік красавіцкай акцыі раварыстаў «Крытычная маса» Зьміцер Паліенка быў асуджаны на два гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады. Ён павінен выконваць вызначаныя абмежаваньні.

Актывіста вінавацілі ў тым, што падчас разгону масавага забегу раварыстаў «Крытычная маса» 29 красавіка ў Менску ён нібыта парваў куртку інспэктару дарожна-патрульнай службы. Аднак на судзе ніводзін са сьведкаў ня змог гэтага пацьвердзіць.

Да суду актывіст правёў пяць месяцаў пад вартай, што праваабаронцы ацанілі як непрапарцыйную меру перасьледу.

Рашэньне Менскага гарадзкога суду не ўплывае на пазыцыю праваабаронцаў што да справы Паліенкі, паведамляе «Вясна».

Праваабаронцы зьвязваюць крымінальны перасьлед Зьмітра Паліенкі з рэалізацыяй ім права на свабоду мірных сходаў. Паводле экспэртаў, гэты прысуд толькі падкрэсьлівае неабходнасьць рэформаў заканадаўства, якое тычыцца свабоды мірных сходаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG