Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мастака Паўленскага асудзілі і вызвалілі ад пакараньня па адным з абвінавачаньняў


Пётар Паўленскі
Пётар Паўленскі

Яму прысудзілі пакараньне ў 1 год і 4 месяцы абмежаваньня волі, але праз сканчэньне тэрміну даўнасьці мастака вызвалілі ад пакараньня. Паўленскага яшчэ будуць судзіць за падпал дзьвярэй ФСБ на Лубянцы.

Расейскі мастак Пётар Паўленскі быў прызнаны вінаватым па справе аб акцыі «Свабода», у межах якой ён у 2014 годзе падпаліў барыкаду з пакрышак у Санкт-Пецярбургу, перадае карэспандэнт расейскай службы Свабоды. Паўленскага асудзілі на 1 год і 4 месяцы абмежаваньня волі за вандалізм, але праз сканчэньне тэрміну даўнасьці вызвалілі ад пакараньня.

Судом падлічана, што ён нанёс шкоды на суму каля 30 тысяч расейскіх рублёў (больш за 840 даляраў на дзень акцыі), «цынічна парушыўшы нормы маралі». Адвакаты ж настойвалі, што ён ня мог нанесьці шкоду вогнетрываламу мосту. Мастак жа адмаўляўся ад завяршэньня справы праз тэрмін даўнасьці, бо «ўсе мусяць несьці адказнасьць, і судзьдзя, і ўвесь апарат».

Тым часам супраць Паўленскага ідзе яшчэ адзін працэс за падпал дзьвярэй ФСБ на Лубянцы ў Маскве ў канцы 2015 году. Шкоду, прычыненую падпалам, ацанілі ў 500 тысяч расейскіх рублёў. Дзьверы, на думку пракурора, маюць «гістарычную і культурную каштоўнасьць», бо ў 1930-х за імі «ўтрымліваліся пад арыштам выбітныя дзеячы культуры». Зрэшты, прадстаўнік пацярпелага боку паказаў у судзе, што падпаленыя Паўленскім дзьверы былі зробленыя ў 2008 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG