Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскіх кадэтаў павіншуюць беларускай песьняй «Афіцэры»


Магілёўскія кадэты ў шыхтах
Магілёўскія кадэты ў шыхтах

Маладое папаўненьне Магілёўскай кадэцкай вучэльні прымуць пад беларускамоўную песьню пра афіцэраў. Яе прэмʼера адбылася на сёньняшняй рэпэтыцыі ўрачыстасьцяў, прымеркаваных да новага навучальнага году.

Журналіст Свабоды запісаў фрагмэнт песьні, думаючы, што гэта гімн магілёўскіх кадэтаў. Супрацоўніца вучэльні, аднак, сказала, што «песьня — падарунак маладому папаўненьню». «А гімн у нас на расейскай мове», — дадала яна.

Фрагмэнт песьні «Афіцэры»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:25 0:00
Наўпроставы лінк

У расейскамоўным гімне магілёўскіх кадэтаў ёсьць адно беларускае слова — «Радзіма»:

«...Зовёт нас на подвиги наша Радзiма,
А значит, кадет, в этой жизни не трусь!...»

Сайт Абласной кадэцкай вучэльні ня мае беларускамоўнай вэрсіі.

Кадэцкі шаўрон — безь беларускай мовы
Кадэцкі шаўрон — безь беларускай мовы

Адна з задач вучэльні — «Патрыятычнае выхаваньне, фармаваньне і разьвіцьцё ў кадэтаў пачуцьця вернасьці канстытуцыйнаму доўгу і доўгу па абароне Рэспублікі Беларусь...»

Сярод мэтаў, пастаўленых перад навучальнай установай, пра патрыятычнае выхаваньне згадкі няма.

Шыхт кадэтаў перад будынкам вучэльні
Шыхт кадэтаў перад будынкам вучэльні

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG