Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка назваў пройгрыш беларускіх хакеістаў «ганьбішчам»


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка назваў ганьбай пройгрыш беларускай зборнай па хакеі ў чвэрцьфінальным матчы з Канадай на чэмпіянаце сьвету.

Гэтую тэму ён закрануў, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву Менскага трактарнага заводу.

«Ганьбішча. Што мы толькі для іх не рабілі. Выйсьці і прадэманстраваць такі бяздарны хакей — гэта ганьба: 7: 0 (у гульні з расейскай камандай на групавым этапе), 9:0. Мы прабіліся ў плэй-оф. Ну колькі можна пра гэта казаць. Прабіліся — дык трэба выйграваць!»

«Канадцы — наймагутнейшая каманда, цяжка ў яе некаму выйграць. Але ня 9:0!» — цытуе БелТА кіраўніка дзяржавы.

Ён адзначыў, што сёмае месца на чэмпіянаце — добры вынік, але яго перакрэсьлілі гэтымі дзьвюма гульнямі, асабліва апошняй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG